Белорусский портал в Казахстане

Золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі на 1,1% да $7,589 млрд



Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 лістапада 2022 года, паводле папярэдніх звестак, склалі $7 589,8 млн у эквіваленце, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацыянальнага банка.

За кастрычнік золатавалютныя рэзервы выраслі на $86,5 млн (1,1%) пасля павелічэння ў верасні на $39,2 млн (на 0,5%).

«Пачынаючы са жніўня 2022 года інфармацыя аб аб’ёме міжнародных рэзервовых актываў будзе публікавацца на афіцыйным сайце Нацыянальнага банка без дэталізацыі іх структуры, а таксама ўказанні фактараў, якія паўплывалі на іх змяненне», — удакладнілі ў Нацбанку.

Звязда, 4 лістапада 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/1/67064
Текущая дата: 22.04.2024