Белорусский портал в Казахстане

У 2024 годзе рост рэальнай заработнай платы запланаваны на ўзроўні 3,9 працэнта



Аб гэтым заявіў прэм`ер-міністр Раман Галоўчанка падчас сустрэчы ў Авальнай зале Дома ўрада з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і членамі Савета Рэспублікі па разглядзе праектаў законаў Рэспублікі Беларусь "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2024 год", "Аб змяненні Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь".

"Асноўным прыярытэтам эканамічнай палітыкі па-ранейшаму будзе з`яўляцца павышэнне ўзроўню дабрабыту грамадзян", - сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, у наступным годзе тэмп росту рэальнай заработнай платы запланаваны на ўзроўні 103,9 працэнта. "У цэлым па эканоміцы налічаная сярэднямесячная заработная плата складзе Br2087. У бюджэтным сектары - Br1634", - дадаў прэм`ер-міністр.

23 кастрычніка 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-402/7/71277
Текущая дата: 22.07.2024