Белорусский портал в Казахстане

Са зніжкамі для турыстаў: у Мінску пачалі прадаваць "Карту госця"



Карта дазваляе бясплатна схадзіць на экскурсію ці атрымаць зніжку ў аквапарку і рэстаране.

"Карты госця Мінска" запусцілі ў продаж, паведаміў дырэктар УП "Мінгардаведка" Барыс Васільеў.

Даступныя тры варыянты: на 24, 48 і 72 гадзіны, да кожнай прыкладаецца даведнік. Кошт — ад 45 да 78 рублёў у залежнасці ад тэрміну дзеяння.

Карта дазваляе бясплатна або са зніжкай схадзіць у музей або на экскурсію, уключаныя ў праграму, а таксама атрымаць зніжку ў аквапарку і заапарку, гатэлях, рэстаранах, кафэ і крамах. Дастаткова проста паказаць карту на касе ці рэцэпцыі ўстановы, каб супрацоўнікі адсканавалі QR-код.

Таксама яна ўключае функцыі праязнога — дае права безлімітнага праезду на аўтобусе, тралейбусе, трамваі і 10 паездак на метро.

Жадаючыя скарыстацца новай паслугай могуць аформіць карту анлайн на афіцыйным сайце праекта. Таксама яе можна купіць у павільёнах па продажы сувеніраў УП "Мінгардаведка" на пл. Свабоды, 2а, пл. Прывакзальнай, 5 і вул. Рэвалюцыйнай, 13.

Напярэдадні Еўрагульняў-2019 распрацуюць тэматычную карту з аб`ектамі, цікавымі для спартсменаў і балельшчыкаў.

Мінск, 17 студзеня 2018
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-/1/42135
Текущая дата: 19.10.2018