З 1 студзеня 2024 года бязвізам скарысталіся 39 125 іншаземцаў з Еўрасаюза. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
З больш як 39 тыс. прыбыўшых у Беларусь з пачатку года жыхароў ЕС 22 686 з`яўляюцца грамадзянамі Літвы, 7540 грамадзянамі і 1837 неграмадзянамі Латвіі, яшчэ 7062 іншаземцы маюць польскі пашпарт.
Усяго з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму ў Беларусь прыбыў 839 731 іншаземец, сярод іх 517 897 грамадзян Літвы, 192 341 грамадзянін і 57 952 неграмадзяніны Латвіі, а таксама 71 541 грамадзянін Польшчы.
26 лютага 2024, Мінск
БЕЛТА
26 лютага 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-402/1/72817
Текущая дата: 05.12.2024