Белорусский портал в Казахстане

Часовы ўвоз асабістых рэчаў і жывёл стане прасцей — Беларусь далучаецца да міжнароднай канвенцыі



Беларусь далучаецца да шэрага дадаткаў Канвенцыі аб часовым увозе, прынятай 26 чэрвеня 1990 года. Гэта прадугледжана ўказам нумар 373, які падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.

Далучэнне да дадаткаў канвенцыі дасць магчымасць спрасціць працэдуры часовага ўвозу асобных катэгорый тавараў (асабістых рэчаў падарожнікаў, грузаў у спартыўных мэтах, абсталявання для рэкламы ў галіне турызму, жывёл), скараціць час правядзення мытных аперацый і расходы, звязаныя з выплатай мытных плацяжоў.

Звязда, 20 кастрычніка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-402/2/66828
Текущая дата: 22.07.2024