Белорусский портал в Казахстане

Беларусь ва ўмовах пандэміі менш за іншыя краіны ЕАЭС скараціла пастаўкі тавараў на агульны рынак



Аб гэтым паведаміла сёння ў час анлайн-брыфінгу памочнік старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Ія Малкіна.

Беларусь ва ўмовах пандэміі COVID-19 здолела менш за іншыя краіны Еўразійскага эканамічнага саюза скараціць пастаўкі тавараў на агульны рынак. 

"Аб`ём узаемнага гандлю ў дзеючых умовах, безумоўна, скараціўся ва ўсіх краінах саюза і ў I паўгоддзі быў $24 млрд. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года гэта скарачэнне склала крыху больш за 14 працэнтаў, - сказала Ія Малкіна. - Разам з тым па Беларусі адзначаны найменшы спад паставак на агульны рынак: толькі 6,1 працэнта, аб`ём экспарту ў краіны ЕАЭС склаў каля $6,5 млрд".

Паводле слоў памочніка, найбольшы спад прадэманстраваў Кыргызстан - на 25 працэнтаў, экспартныя пастаўкі ў ЕАЭС склалі толькі $219,5 млн. "Па астатніх краінах таксама назіралася скарачэнне экспартных паставак на тэрыторыю саюза: Арменія - на 18 працэнтаў (аб`ём экспарту - $273,5 млн ), Казахстан - на 19,7 працэнта (аб`ём экспарту - $2,39 млрд). Расія зведала спад на 16 працэнтаў (аб`ём экспарту - $15,18 млрд)", - праінфармавала яна.

У той жа час Ія Малкіна падкрэсліла: ва ўзаемным гандлі краін ЕАЭС у чэрвені ўжо намеціўся пэўны рост. "У параўнанні з маем ён паказаў дадатную дынаміку і вырас прыкладна на 14,6 працэнта", - канстатавала памочнік старшыні Калегіі ЕЭК.

9 верасня 2020, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-/1/55973
Текущая дата: 24.09.2022