Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Беларусь і Паўладарская вобласць Казахстана маюць намер ствараць СП. Гэта прадугледжвае Мемарандум аб узаемаразуменні і супрацоўніцтве паміж пасольствам Беларусі ў Казахстане і акіматам Паўладарскай вобласці Казахстана па пытаннях супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы. Дакумент быў падпісаны ў час рабочага візіту Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Казахстан Анатоля Нічкасава.
Мемарандум прадугледжвае стварэнне сумесных прадпрыемстваў і вытворчых аб`яднанняў, стварэнне спрыяльных умоў для развіцця сумеснай дзейнасці суб`ектаў гаспадарання, праінфармавалі ў прэс-службе. Дакумент быў падпісаны па выніках сустрэчы пасла з акімам Паўладарскай вобласці Казахстана Канатам Базумбаевым. З ім кіраўнік беларускага дыппрадстаўніцтва абмеркаваў актуальныя пытанні стану гандлёва-эканамічных адносін паміж Беларуссю і Паўладарскай вобласцю, а таксама прадставіў экспартныя магчымасці краіны. У мэтах актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дасягнута дамоўленасць аб арганізацыі да канца бягучага года візіту дэлегацыі дзелавых колаў Слуцкага раёна Беларусі ў Паўладар.
У час візіту ў Паўладарскую вобласць 28-29 жніўня пасол Беларусі сустрэўся таксама з прадстаўнікамі дзяржаўных структур, дзелавых колаў, дзеячамі навукі і культуры, а таксама беларускай дыяспарай. Так, з дырэктарам Палаты прадстаўнікоў Паўладарскай вобласці Райхангуль Сатабаевай дыпламат абмеркаваў перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва па лініі прыватнага бізнесу і прадпрымальніцкіх структур.
Акрамя таго, пасол Беларусі прыняў удзел у рабоце круглага стала "Асамблея народа Казахстана: шлях збліжэння культур, захавання міру і дружбы паміж народамі". Беларускі дыпламат выступіў з дакладам, у якім адзначыў важнасць дзейнасці Асамблеі як унікальнага грамадскага інстытута, які аб`ядноўвае народы Казахстана і захоўвае культурную разнастайнасць.
Анатоль Нічкасаў сустрэўся таксама са старшынёй грамадскага аб`яднання "Культурны цэнтр "Беларусь" Паўладара Любоўю Богдан і ўручыў ёй ганаровую грамату Міністэрства замежных спраў за развіццё станоўчага іміджу Беларусі ў Казахстане, а таксама ўклад ва ўмацаванне міру і дружбы паміж народамі.
31 жніўня 2015, Мінск
БЕЛТА
31 жніўня 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-402/4/32546
Текущая дата: 08.12.2024