Белорусский портал в Казахстане

Краіны ЕАЭС будуць пашыраць супрацоўніцтва ў сферы чыгуначнага транспарту



Аб гэтым заявіў начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў.

Сёння па выніках пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета быў падпісаны мемарандум аб прыхільнасці да гарманізаванага развіцця транспартна-лагістычнага патэнцыялу чыгуначнага транспарту краін ЕАЭС. Подпісы пад дакументам паставілі прадстаўнікі Беларусі, Расіі і Казахстана.

"Падпісаны дакумент стаў чарговым этапам, матывуючым да далейшага ўзаемадзеяння нашых чыгуначных адміністрацый - беларускай, расійскай, казахстанскай з улікам змяненняў, якія адбыліся на рынку, і набытага вопыту", - сказаў Уладзімір Марозаў.

Аб`яднаная транспартна-лагістычная кампанія першапачаткова стваралася для абслугоўвання транзітных грузаў у ЕАЭС, а сёння абслугоўвае і грузы дзяржаў саюза, у тым ліку з Беларусі ў Кітай. "Работа нашых чыгуначных адміністрацый - у пашырэнні гэтага сэрвісу", - адзначыў начальнік БЧ.

Паводле яго слоў, у рамках ЕАЭС растуць перавозкі грузаў чыгуначным транспартам. "Вываз з Беларусі ў напрамку Расіі, Казахстана, Кыргызстана і Арменіі вырас ад 10 працэнтаў да 45 працэнтаў. Дзякуючы ўзаемадзеянню чыгуначных адміністрацый мы маем станоўчы вынік па перавозках у Кітай", - дадаў Уладзімір Марозаў.

2 лютага 2024, Алматы
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/13-411/1/72423
Текущая дата: 28.05.2024