Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі ўдасканалілі ўмовы дзейнасці навукова-тэхналагічных паркаў



Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 265, накіраваны на ўдасканаленне ўмоў дзейнасці навукова-тэхналагічных паркаў і выканання інавацыйных праектаў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакументам зацверджана новая рэдакцыя палажэння аб парадку стварэння суб`ектаў інавацыйнай структуры, якой прадугледжаны экспертыза бізнес-праекта юрыдычнай асобы, умовы рэгістрацыі рэзідэнтаў тэхнапаркаў і прымянення кампенсуючых ільгот.

Устаноўлены таксама парадак дзейнасці фондаў інавацыйнага развіцця тэхнапаркаў на перыяд з 2023 па 2027 год, у тым ліку крыніцы іх фарміравання, напрамкі выкарыстання, умовы ліквідацыі.

Прыняцце ўказа дасць магчымасць актывізаваць дзейнасць навукова-тэхналагічных паркаў, стварыць дадатковыя рабочыя месцы і палепшыць умовы развіцця інавацыйнага прадпрымальніцтва ў рэгіёнах.

2 жніўня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-/1/65984
Текущая дата: 21.05.2024