Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі будзе ўкаранёна адзіная аўтаматызаваная дзяржсістэма ўліку драўніны і здзелак з ёй



Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 50 "Аб удасканаленні дзейнасці па ўліку драўніны". Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакументам прадугледжваецца ўкараненне адзінай дзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы ўліку драўніны і здзелак з ёй (АДАІС), а таксама пераход на абавязковае выкарыстанне гэтай сістэмы ўсімі суб`ектамі ў працэсе гаспадарчай і іншай дзейнасці пры нарыхтоўцы драўніны на землях ляснога фонду.

Акрамя таго, спрашчаецца працэдура адміністравання перамяшчэння драўніны - адпаведныя дакументы будуць афармляцца ў электронным выглядзе.

Указам таксама замацавана права весці ўлік у АДАІС драўніны, нарыхтаванай на землях, якія не ўваходзяць у склад зямель ляснога фонду.

Асноўныя нормы ўказа ўступаюць у сілу праз шэсць месяцаў пасля афіцыйнага апублікавання.

18 лютага 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/16-/3/58382
Текущая дата: 14.07.2024