Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 3 лютага 2023 года



Гэты дзень з`яўляецца трыццаць чацвёртым па грыгарыянскім календары, таму да канца года застаўся 331 дзень.

Якія падзеі адбыліся 3 лютага і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 3 лютага

У 1919 годзе на Усебеларускім з’ездзе саветаў была прынята першая Канстытуцыя БССР.
У 1990 годзе ў Мінску адбыўся І-ы з’езд Сялянскага саюза Беларусі (са студзеня 1993 года Беларускі саюз фермераў).
У 1994 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Пакістанам.

Хто нарадзіўся 3 лютага

1968 год: Віктар Каліна, беларускі музыкант, спявак шансона.
1985 год: Андрэй Касціцын, беларускі хакеіст.
1992 год: Павел Крук, беларускі футбаліст.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі кампазітар Фелікс Мендэльсон і кітайскі пісьменнік Лао Шэ.

3 лютага ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква ўспамінае Максіма Грэка і Максіма Спавядальніка або, як яго яшчэ называюць, Максіма-суцяшальніка.

Вялебнага Максіма лічаць памочнікам у бедах і суцяшальнікам у крыўдах, таму ў гэты дзень прынята добрым словам успамінаць усіх, хто калі-небудзь дапамог. Таксама святому моляцца пра заступніцтва сірот і ўдоў.

Яснае надвор`е на Максіма прадракае ранні надыход вясны. Халодны і сухі дзень сведчыць, што жнівень будзе гарачы.

Sputnik, 3 лютага 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/1/68254
Текущая дата: 01.06.2023