Белорусский портал в Казахстане

Урад Беларусі скарэктаваў некаторыя пытанні дзейнасці "Вялікага каменя"



Пастановай Савета Міністраў ад 17 верасня 2021 года нумар 537 унесены змяненні ў шэраг пастаноў урада па пытаннях дзейнасці Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень", паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Змяненні накіраваны на рэалізацыю ўказа ад 11 чэрвеня 2021 года нумар 215, прынятага для стварэння дадатковых умоў па паляпшэнні інвестыцыйнага клімату індустрыяльнага парка "Вялікі камень".

У прыватнасці, скарэктавана палажэнне, зацверджанае пастановай Саўміна ад 31 студзеня 2018 года нумар 87, аб парадку пацвярджэння ўмоў для вызвалення ад увазных мытных пошлін і падатку на дабаўленую вартасць у адносінах да ўвозімых (увезеных) тавараў (тэхналагічнага абсталявання, камплектуючых і запасных частак да яго, сыравіны і матэрыялаў) для выключнага выкарыстання ў мэтах рэалізацыі інвестпраекта на тэрыторыі "Вялікага каменя".

Акрамя гэтага, скарэктавана пастанова ўрада ад 16 жніўня 2012 года нумар 756, а таксама адзіны пералік адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі ў адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, зацверджаны пастановай Саўміна ад 17 лютага 2012 года нумар 156.

Сярод змяненняў: удакладненне функцый, што выконваюцца адміністрацыяй "Вялікага каменя"; вызначэнне ўмоў аднясення тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў да выкарыстоўваемых для аснашчэння аб`ектаў індустрыяльнага парка; устанаўленне тэрміну правядзення дзяржаўнай экалагічнай экспертызы для аб`ектаў, размешчаных у межах гэтага парка (15 рабочых дзён з дня рэгістрацыі заявы і прадстаўлення ў адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах усіх дакументаў); карэктоўка парадку прыняцця рашэнняў у адносінах да капiтальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, машына-месцаў.

Акрамя таго, пастановай нумар 537 зацверджана палажэнне аб парадку падрыхтоўкі і выдачы дазвольнай дакументацыі на будаўніцтва аб`ектаў Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень".

Прававы акт уступіў у сілу з 17 верасня 2021 года.

29 верасня 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-412/1/60746
Текущая дата: 09.08.2022