Белорусский портал в Казахстане

Беларуская дэлегацыя ўдзельнічае ў сесіі Выканаўчага камітэта СААЗ у Жэневе



Дэлегацыя прадстаўнікоў сістэмы аховы здароўя Беларусі прымае ўдзел у працы 152-й сесіі Выканаўчага камітэта СААЗ у Жэневе (Швейцарыя), паведамляецца ў тэлеграм-канале Міністэрства аховы здароўя.

На сесіі разгледзяць 26 пытанняў, сярод якіх прафілактыка неінфекцыйных захворванняў, інфекцыйны кантроль, ліквідацыя менінгіту, рэабілітацыя, стандартызацыя наменклатуры медвырабаў і іншыя.

«У сучасным турбулентным свеце тэма грамадскай аховы здароўя асабліва актуальная. Выклікі ў галіне аховы здароўя, якія ўзнікаюць, толькі абвастраюць негатыўныя тэндэнцыі ў глабальнай палітыцы і ўскладняюць працэсы ўстойлівага развіцця. І тут важна аб’яднанне намаганняў як на глабальным, так і на рэгіянальным узроўні», — адзначыў у сваім выступе на сесіі намеснік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Аляксандр Тарасенка.

У маі 2021 года Беларусь была выбрана ў склад Выканкама СААЗ на перыяд 2021-2024 гадоў.

Звязда, 30 студзеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/1/68197
Текущая дата: 28.05.2024