Белорусский портал в Казахстане

ААН абвінаваціла Сырыю ў злачынствах супраць чалавечнасьці



Пілэй паведаміла, што мае сьведчаньні пра «бязладныя напады сырыйскіх сіл бясьпекі ў Хомсе» і абстрэлы імі густанаселеных кварталаў гэтага гораду.

Прадстаўнік Сырыі пры ААН Башар Джафар абверг заявы Пілэй, адзначыўшы, што яна займае «беспрынцыповую» пазыцыю ў адносінах да сырыйскага ўраду.

У нядзелю Ліга арабскіх дзяржаў выступіла з новымі ініцыятывамі па ўрэгуляваньні сырыйскага крызісу і запрапанавала сфармаваць аб`яднаныя міратворчыя сілы Лігі і ААН - для спыненьня кровапраліцьця ў Сырыі. Дамаск адхіліў гэтую прапанову Лігі.

Радыё Свабода
14 лютага 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/374/12278
Текущая дата: 03.12.2024