Белорусский портал в Казахстане

Выбух прагрымеў у будынку турэцкага культурнага цэнтра ў прыгарадзе Стакгольма



Аб гэтым паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на мясцовыя СМІ.

Выбух прагрымеў у будынку, які належыць турэцкаму культурнаму цэнтру ў прыгарадзе Стакгольма. Інцыдэнт адбыўся ў падвале будынка вечарам 17 лютага. Абышлося без ахвяр і пацярпелых.

Паведамляецца, што супрацоўнікі цэнтра пакінулі будынак да выбуху і зачынілі ўваходныя дзверы.

Як паведамлялася раней, выбух прагрымеў вечарам 17 лютага недалёка ад цэнтра Анкары ў раёне ваенных інтэрнатаў. Тэракт забраў жыцці 28 чалавек, звыш 60 былі паранены. Большасць пацярпелых - прадстаўнікі ўзброеных сіл Турцыі, у тым ліку афіцэры.

18 лютага 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/5-1/1/34359
Текущая дата: 25.04.2024