Белорусский портал в Казахстане

Дзень Перамогі ў Сяміпалацінску



Беларусы Сяміпалацінска ў Казахстане ўдзельнічалі ў святкаваннях Вялікай Перамогі.

На цэнтральным пляцы акім горада павіншаваў гараджан і ветэранаў з гэтым вялікім святам.

У парадзе прынялі ўдзел войска, паліцыя і курсанты ваенных вучэльняў. На платформах ваеннай тэхнікі ажылі карціны далёкай вайны - штурм рэйхстага, ваенны шпіталь, ваяр-вызваліцель і трыўмф Перамогі.

Затым калоны перамясціліся ў гарадскі парк Перамогі, дзе прайшлі ўшаноўванні ветэранаў і на мясцовым мемарыяле былі ўскладзены вянкі загінулым.

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/5-1/1/627
Текущая дата: 25.04.2024