Белорусский портал в Казахстане

Пасол і кіраўнікі беларускіх этнакультурных аб`яднанняў Казахстана абмеркавалі планы ўзаемадзеяння



Аб гэтым расказалі ў беларускай дыпламатычнай місіі ў Казахстане.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Павел Уцюпін 29 красавіка правёў сустрэчу з кіраўнікамі беларускіх этнакультурных аб`яднанняў гарадоў Нур-Султан, Паўладар, Усходне-Казахстанскай і Мангістаўскай абласцей.

Павел Уцюпін праінфармаваў прадстаўнікоў аб`яднанняў аб бягучай сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь, выніках рэспубліканскага рэферэндуму і маючай адбыцца рабоце дзяржаўных органаў па ўнясенні змяненняў у заканадаўства ў кантэксце навацый у Канстытуцыі. У час размовы кіраўнік дыпламатычнай місіі падзяліўся вынікамі супрацоўніцтва з Казахстанам у сферы знешнегандлёвай, гуманітарнай і турыстычнай дзейнасці. Ён абазначыў перспектывы і напрамкі развіцця ўзаемадзеяння з казахстанскім бокам. Акрамя таго, размова ішла аб запланаваных мерапрыемствах у разрэзе 30-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін Беларусі і Казахстана.

Кіраўнікі аб`яднанняў у сваю чаргу падзяліліся вопытам работы ўзначаленых аб`яднанняў, абмеркавалі запланаваныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да маючых адбыцца значных дзяржаўных свят Казахстана і Беларусі. Яны выказалі гатоўнасць да ўзаемадзеяння з пасольствам, у тым ліку ў рамках святкавання 30-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Казахстан.

29 красавіка 2022, Мінск
БЕЛТА


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/1/64701
Текущая дата: 07.08.2022