Белорусский портал в Казахстане

Міжнародны дзень па забароне хімічнай зброі



Дваццатая сесія Канферэнцыі дзяржаў - удзельніц Канвенцыі аб забароне хімічнай зброі (КЗХЗ) аднагалосна прыняла рашэнне аб зацвярджэнні даты 29 кастрычніка Міжнародным днём Арганізацыі па забароне хімічнай зброі (АЗХЗ).

Упершыню прапанову аб заснаванні памятнай даты ўнесла Рэспубліка Беларусь у 2015 г. Ініцыятыва была цалкам падтрымана Генеральным дырэктарам АЗХЗ і ўсімі дзяржавамі - членамі Арганізацыі.

Заснаванне гэтага памятнага дня павінна садзейнічаць вырашэнню міжнароднай супольнасцю шэрага сур`ёзных задач, сярод якіх універсалізацыя КЗХЗ, процідзеянне з`яўленню хімічнай зброі, павышэнне бяспекі і захаванасці прадпрыемстваў хімічнай прамысловасці, а таксама пашырэнне адукацыйнай і інфармацыйнай дзейнасці па лініі АЗХЗ.

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/pages/print/1/2412
Текущая дата: 06.12.2024