Белорусский портал в Казахстане

Чым прыцягваюць да сябе вырабы вясковых майстроў далёкага мінулага



Звязда, 31.05.2016

Чым прыцягваюць да сябе вырабы вясковых майстроў далёкага мінулага — сатканыя, вышываныя, сплеценыя са звычайнага матэрыялу, на які заўжды была шчодрай наша прырода? Іх простую прыгажосць не зацемрыць час, не заменяць модныя творы сённяшніх мадэльераў.

Узоры стогадовай даўніны можна ўбачыць на незвычайнай экспазіцыі ў адным з пакояў сельскага Дома культуры вёскі Мётча Барысаўскага раёна. Аматары народнага мастацтва і рамёстваў сабралі тут багатую этнаграфічную калекцыю. Тканая покрыўка на дзяжу, стракатыя ходнікі, кошыкі і абутак з лазы, маслабойка, вясковае адзенне, мноства абрусаў і ручнікоў — не пералічыць усіх «рарытэтаў» сельскага музея. Першынство па ўзросце належыць вышыванаму ручніку, які перадала сям`я Цішкаўцоў — яму каля 140 гадоў.

Творы сапраўдных майстроў заўжды пабуджаюць да працы новых пераймальнікаў. Спадчыннае майстэрства вышывальшчыц далёкіх часоў натхняе мясцовых школьніц, аўтараў цудоўных вырабаў, аздобленых традыцыйным арнаментам.

Фота аўтара


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/pages/print/1/2585
Текущая дата: 23.04.2024