16 снежня ў Мінску адбудзецца спецыяльны міжнародны-практычны семінар, прысвечаны падрыхтоўцы транснацыянальнай намінацыі ў Спіс Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. На ім будуць разглядаць сацыялістычную пасляваенную архітэктуру ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
Да ўдзелу запрошаны эксперты з Беларусі, Расіі, Польшчы, Украіны і Германіі, а таксама прадстаўнікі дзяржаўных органаў кіравання аб`ектамі спадчыны, навуковых і грамадскіх арганізацый, якія працуюць у галіне аховы культурнай і прыроднай спадчыны Рэспублікі Беларусь.
У спіс аб`ектаў для намінацыі ўваходзяць галоўныя магістралі сталіц сацыялістычных дзяржаў, сярод якіх праспект Незалежнасці ў Мінску, Карл Маркс Алея ў Берліне, вуліца Маршалкоўская ў Варшаве, Ленінскі праспект і вуліца Цвярская ў Маскве, Крашчацік у Кіеве і Маскоўскі праспект у Харкаве.
Семінар праводзіцца Інстытутам культуры Беларусі і Фондам "Культурная спадчына і сучаснасць" ў супрацоўніцтве з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай камісіяй Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА і Інстытутам кіравання спадчынай універсітэта Котбус-Зенфтэнберг (ФРГ).
15 снежня 2016, zviazda.by