(Sputnik) 14 студзеня 2019
Сапраўднае імя Канстанцыі Буйло – Канстанцыя Антонаўна Калечыц, яна нарадзілася 14 студзеня 1893 года ў Вільні, у сям`і аб`ездніка графа Тышкевіча.
Атрымаўшы першапачатковую дамашнюю адукацыю, скончыла настаўніцкія курсы. Падчас жыцця ў Вільні яна сябравала з жонкай Янкі Купалы Уладзіславай Луцэвіч і была знаёмая з Максімам Гарэцкім.
Першыя вершы Канстанцыі з`явіліся ў "Нашай Ніве" пад імем яе брата ў 1909 годзе, але ўжо з наступнага года Буйло пачала друкавацца пад уласным імем.
Да рэвалюцыі Канстанцыя Буйло працавала ў пінскай кнігарні, а потым – у Земскім саюзе, а пасля – статыстам у выканкаме, бухгалтарам саўгаса. У 1923 годзе з`ехала да мужа, Віталя Калечыца, ў Маскву, дзе пражыла да самай смерці больш за 60 гадоў.
Вершы Канстанцыі Буйло ўвайшлі ў зборнікі "Світанне", "На адноўленай зямлі", "Май", "Роднаму краю". Пісала яна і кнігі для дзяцей, а многія вершы паэтэсы былі пакладзеныя на музыку.
Sputnik, 14 студзеня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/pages/print/1/2998
Текущая дата: 03.06.2023