Белорусский портал в Казахстане

Дзень Волі



Беларуская Народная Рэспубліка (скарочана БНР) — дзяржава, абвешчаная на тэрыторыі Беларусі ў пачатку XX стагоддзя.

Галоўным кіраўнічым органам з’яўлялася Рада. Незалежнасць БНР абвешчана Радай ноччу на 25 сакавіка 1918.

Дзяржаўная мова: беларуская (з 28.4.1918).

Атрыбуты дзяржаўнасці: Часовая канстытуцыя БНР (11.10.1918), пячатка БНР (з 28.4.1918), сцяг і герб (з чэрвеня 1918). Былі выпушчаны пашпарты грамадзян БНР (лета 1918).

Выканаўчым органам быў Народны Сакратарыят, з 11 кастрычніка 1918 перайменаваны ў Раду Народных Міністраў БНР. Месца пасяджэнняў урада: Мінск, Гродна (са снежня 1918).

У выніку недастатковага ўзроўню арганізаванасці, недахопу грошай, узброеных фармаванняў і міжнароднай падтрымкі і прызнання дзяржаўныя органы БНР былі ліквідаваны, самараспушчаны альбо эмігравалі за мяжу.

Дзень абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі святкуецца часткай беларусаў як Дзень Волі.

Па матэрыялах Вікіпэдыі

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/pages/print/1/3305
Текущая дата: 25.02.2024