Змітрок Бядуля (сапр. Плаўнік Самуіл), нарадзіўся 23.04.1886 г. у вёсцы Пасадзец Лагойскага раёна Менскай вобласці ў сям`і арандатара. Памёр 03.11.1941 г. каля Ўральска у Казахстане.
Вучыўся ў пачатковай габрэйскай школе - хедары, у школе рабінаў - ешыбоце.
Працаваў хатнім настаўнікам, а з 1902 г. канторшчыкам на лесараспрацоўках. У 1912 г. быў запрошаны ў Вільню на сталую працу ў беларускія культурныя арганізацыі.
Разам з Янкам Купалам працаваў у газеце «Наша ніва». Летам 1915 г. з Вільні вярнуўся ў родны Пасадзец, а неўзабаве пераехаў у Менск, дзе працаваў у беларускім бежанскім камітэце. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі некалькі год працаваў у газеце «Савецкая Беларусь», быў рэдактарам дзіцячага часопіса «Зоркі» і краязнаўчага «Наш край».
Уваходзіў у літаратурнае аб`яднанне «Маладняк», пасля - ва «Узвышша». На пачатку Вялікай Айчыннай вайны эвакуіраваўся ў Казахстан. Сябра СП СССР з 1934 г.
Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Першы надрукаваны твор - абразок на беларускай мове «Пяюць начлежнікі» (газета «Наша ніва», 1910). У 1911-1912 гг. друкаваў вершы на расейскай мове ў часопісах «На берегах Невы» (Пецярбург) і «Молодые порывы» (Вільня). У 1913 г. апублікаваў зборнік лірычных імпрэсій «Абразкі» (Пецярбург). У паслярэвалюцыйны час выйшлі кнігі паэзіі «Пад родным небам» (1922), «Буралом» (1925), «Паэмы» (1927), зборнікі апавяданняў «На зачарованых гонях» (1923), «Апавяданні» (1926), «Выбраныя апавяданні» (1926), «Танзілія» (1927), «Дэлегатка» (1928), «Тры пальцы» (1930), «Незвычайныя гісторыі» (1931), «Па пройдзеных сцежках» (1940), аповесці «Салавей» (1928, экранізавана і пастаўлена ў 1937, аднайменны балет у 1939), «Набліжэнне» (1935), «У дрымучых лясах» (1939, часопіс «Полымя»), двухтомны раман «Язэп Крушынскі» (1929-1932), «Выбраныя творы» (1934). Шмат зборнікаў выбраных твораў выйшлі ў пасляваенныя гады. Для дзяцей выдадзены кнігі «Качачка-цацачка» (1927, казка), «Вясной» (1928, вершы), «Гаспадарка» (1930, вершы), «Мурашка-Палашка» (1939, вершаваная казка), «Люцік» (1940, верш), «Хлопчык з-пад Гродна» (1940, паэма), «Апавяданні» (1947), «Мае забавы» (1949, вершы), «Сярэбраная табакерка» (1958, казка і апавяданні), «Дзень добры!» (1979, вершы, казкі, апавяданні), асобныя вершы, казкі. У 1951-1953 гг. выйшаў Збор твораў у 4-х, у 1985-1989 гг. - у 5 тамах.
Выдаў даследаванне «Вера, паншчына і воля ў беларускіх народных казках і песнях» (1924), кнігу нарысаў «Дзесяць» (1930).
Пераклаў з габрэйскай на беларускую мову аповесць Шолама-Алейхема «Хлопчык Мотка» (1930), раман С.Годынэра «Чалавек з вінтоўкай» (1933), кнігу С.Каган «Апавяданні» (1940), паасобныя вершы Т.Шаўчэнкі, Ю.Будзяка.

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/pages/print/1/776
Текущая дата: 07.11.2024