Лёгкую іронію, добразычлівую ўсмешку і глыбакадумнае замілаванне выклікае песня "Да цешчы — на бліны". Яе тэкст і музыка, напоўненыя мажорнай настраёвасці, аптымізмам, раскрываюць душу палешука — вольную, мудрую, лагодна клапатлівую.
Стваральнікі песні, паэт Васіль Жуковіч і кампазітар Уладзімір Буднік, і яе выканаўца, заслужаны артыст Беларусі Леанід Нікольскі, — палешукі. Каму, як не ім, тонка адчуваць свой родны край і ведаць духоўнае хараство яго люду — працавітага, натхнёнага, дружалюбнага. Таму песня атрымалася прыцягальна-вабнай. Яна задорна гучыць як успамін-згадка за бяседным сталом у горадзе, мястэчку і радасна-шчымліва на вясковай сустрэчы.
Да цешчы — на бліны
Верш Васіля Жуковіча Музыка Уладзіміра Будніка
1
У край палескі, закаханы,
Няхай дарога ў два канцы,
Бяру я зноў білет не танны* —
Да цешчы еду на блінцы.
Прыпеў:
Вясковай хаты мне не забыць,
Сялянскай працы не разлюбіць.
І песняў, жартаў не пазычаць.*
Калі да цешчы прыехаў зяць.
2
У печы полымя не згасла,
Палаюць дроўцы... Любата!
З палескім мёдам, свойскім маслам
Блінцы — такая смаката!
Прыпеў.
3
Дарог нямала, дзякуй богу,
Але скажу напрыканцы:
Люблю палескаю дарогай
Да цешчы ехаць на блінцы.
Прыпеў.
* Апошнія два радкі запеву і прыпеву паўтараюцца.
Падрыхтаваў
Міхась Шавыркін
Звязда

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/pages/print/1/982
Текущая дата: 15.11.2024