Тамаш Зан
Tomasz Zan
вучоны-натураліст, паэт-рамантык, заснавальнік і кіраўнік першых рэвалюцыйных арганізацый на Беларусі, старшыня таварыства «фiларэтаў».
Тамаш Зан нарадзіўся на Маладзечаншчыне ў беларускай шляхецкай сям'і 21 снежня 1796г.
Пасля заканчэння Мінскай гімназіі і Маладзечанскай павятовай школы Тамаш паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Віленскага універсітэта і паралельна займаўся на літаратурным факультэце
Пасля апошняй вайны 1794 года і падзела Рэчы Паспалітай на Літве не спыняўся вызваленчы рух. І ў 1817 годзе у Віленскім універсітэце імя Стэфана Баторыя стварылася таемнае таварыства філаматаў. Неўзабаве у праграме таварыства з'явіліся патрабаванні нацыянальнай незалежнасці народаў і знішчэння прыгоннага ўціску сялянаў і яно у 1821 пераўтварылася ў патрыятычнае, больш заканспіраванае,таварыства філарэтаў.
Прэзідэнтам гэтага таварыства "філарэтаў і філаматаў" быў абраны Тамаш Зан.
Але ў 1823 годзе дзейнасць таварыства была выкрыта паліцыяй і многія філаматы апынуліся за кратамі. Пра тыя суворыя часіны распавеў Адам Міцкевіч у неўміручых "Дзядах", калi за Тамаш Зан узяў на сабе ўсю віну -
Ja stałem na waszego towarzystwa czele,
Mam obowiązek cierpieć za was, przyjaciele;...
-і атрымаў найцяжкае пакаранне: год турэмнага зняволення ў крэпасці на Урале і бестэрміновае пасяленне там разам з яшчэ двума "злачынцамі": Янам Чачотам і Адамам Сузіным.
Але Тамаш не бавіў час высылкі дарэмна: даследаваў нетры, флору і фауну Урала, Прыўралля, Тургайскага стэпу; знайшоў каля Самары нафту, ля Троіцкай крэпасці - медзь, у Зауральскім стэпе - золата. Стварыў мінералагічны музей у Арэнбурзе.
Нарэшце, у 1841 г. былы кіраўнік філарэтаў вярнуўся на Радзіму. Набыў маёнтак Кахачын каля Воршы і прадоўжыў займацца цяпер ужо пераважна літаратурнай дзейнасцю.
Памёр у 1855г. і пахаваны у вёсцы Смаляны там жа, пад Воршай, на старым каталiцкiм цментары.

Кoличество переходов на страницу: 6461
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |