Казахстан, Восточно-Казахстанская обл., г. Усть-Каменогорск

Сотрудники

https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


Сотрудники


Сортировка списка
 

 
 
 



26.12.2005 - Магазіншчыкаў Уладзімір Паўлавіч
Магазіншчыкаў Уладзімір Паўлавіч (2.12. 1935, г. Горкі Магілёускай вобл.), тэхнік, гаспадарчы дзеяч, старшыня Усходне-Казахстанскага беларускага культурного цэнтра г. Усць-Каменагорска.
Вырас У. Магазіншчыкаў у рабочай сям'і. Пасля заканчэння механічнага факультэта Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках (1959) быу накіраваны на работу ў Казахстан. Працаваць пачаў механікам у Чапаеўскім саўгасе Зыранаўскага раёна Усходне-Казахстанскай вобласці. Затым пераведзены на работу ў Зыранаўскае тэрытарыяльнае упраўленне сельскай гаспадаркі (1962), прызначаны там галоўным інжынерам (1963).

У 1966 годзе У. Магазіншчыкава перавялі ў г.Усць-Каменагорск, ў абласное аб'яднанне "Казсельгас-тэхніка". Спачатку быў там намеснікам старшыні, а з 1971 г. - старшынёй. На гэтай пасадзе працавау да рэформы сельскай гаспадаркі СССР (1985). Увесь тэты час выбіраўся дэпутатам гарадскога савета дэпутатаў працоўных i пяць скліканняу - дэпутатам абласнога савета. У 1985 г. прызначаны намеснікам  старшыні  абласнога  аграпрамысловага комплекса. У 2005 г. пайшоу на пенсію з пасады першага намесніка старшыні АА Аграпрамтэхніка.

У 2000 г. У.Магазіншчыкаў  быў выбраны старшынёй Усходне-Казахстанскага беларускага культурнага цэнтра г.Усць-Каменагорска. У 2005 годзе перавыбраны на той жа пасадзе. У. Магазіншчыкаў садзейнічае развіццю казахска-беларускіх эканамічных i культурных сувязяў, бывае на радзіме.

За сваю работу узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Знак пашаны, медалём.

За актыўную дзейнасць па захаванні, прапагандзе i развіцці беларускай нацыянальнай спадчыны ва Усходнім Казахстане, вялікае aca6icтае ўкладанне ў развіццё i ўмацаванне сяброускўх адносін паміж народамі Бeлapyci i Казахстана i ў сувязі з 70-летнім юбілеем у снежні 2005 года У. П. Магазіншчыкаў быў узнагароджаны Ганаровай граматай Камігэта па справах рэлігій i нацыянальнасцяў пры Савеце Miнicтpaў Рэспублікі Беларусь. У яго адрас было накіравана віншавальнае пасланне i падзяка ад імя Надзвычайнага i Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Л. У. Пакуш.
У. Магазіншчыкаў  мае дзвюх дачок, дзвюх унучак i двух унукаў.
 
Кацярына Немагай.