Нашу каманду ў гэтым відзе праграмы прадстаўлялі Кір’яна Шаўцова, Валерыя Мальковіч, Эмілія Вячорка, Таісія Ерчак і Злата Бучанкова. У практыкаванні з пяццю абручамі беларускі набралі 33,05 бала і заваявалі Срэбра, саступіўшы толькі гімнасткам з Узбекістана. У кампазіцыі з трыма стужкамі і двума мячамі нашы спартсменкі з вынікам 28,15 бала сталі ўладальніцамі бронзы, перамогу святкавалі расійскія грацыі з Ніжняга Ноўгарада.
Такім чынам, на дадзены момант у актыве беларускай дэлегацыі ў Досе шэсць узнагарод (0-2-4). Раней другое месца ў мнагабор’і ў сеніёрак заняла Аліна Гарнасько, а сярод юніёрак на трэцюю прыступку п’едэстал падымаліся Ніколь Леута (булавы), Маргарыта Журовіч (скакалка) і Ніка Косціна (абруч). Праграму турніру «Нябесная грацыя» сёння завершаць Фіналы ў асобных відах у сеніёрак, усяго ўдзел у спаборніцтвах прымаюць больш за 100 гімнастак з 25 краін.
Звязда, 22 лістапада 2024