https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Трамп звярнуўся з пасланнем да Зяленскага


Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп звярнуўся з пасланнем да Уладзіміра Зяленскага. Аб гэтым паведамляе выданне El Pais.
Будучы амерыканскі лідар заклікаў Зяленскага задумацца аб мірных перагаворах, аб спыненні агню і аб адмове ад спробаў вярнуць падкантрольныя Расіяй тэрыторыі. Трам выказаў неразуменне імкненню Украіны атрымаць землі, гарады ў якіх «у асноўным разбураныя».

Раней Трамп заявіў, што Зяленскаму варта рыхтавацца да завяршэння ўкраінскага канфлікту. Паводле яго слоў, неабходна заключыць пагадненне, каб спыніць страты. Акрамя таго, Трамп дадаў, што іншым бокам дагавору павінна стаць Расія.

Некалькімі днямі раней абраны прэзідэнт ЗША заявіў аб намеры прыйсці да мірнай дамовы па канфлікце ва Украіне. Амерыканскі палітык удакладняў, што будзе выкарыстоўваць падтрымку Кіева з боку ЗША «у якасці рычага ціску» на Маскву.

Звязда, 22 снежня 2024
 
Дата публикации:22.12.2024
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:38
 
Ключевые слова:
Украина США Россия Мирные переговоры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме