https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэм`ер-міністры Беларусі і Казахстана абмеркавалі пытанні прамысловай кааперацыі ў АЭП


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.
Прэм`ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч і прэм`ер-міністр Казахстана Серык Ахметаў у час тэлефоннай размовы 28 студзеня абмеркавалі шырокі спектр пытанняў двухбаковага інвестыцыйнага і інавацыйнага супрацоўніцтва, а таксама прамысловай кааперацыі ў Адзінай эканамічнай прасторы.

"У прыватнасці, абмеркаваны ўмовы рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у час візіту ўрадавай дэлегацыі на чале з прэм`ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам у Казахстан у лістападзе мінулага года. Тады бакі дамовіліся аб выкананні шэрагу буйных сумесных праектаў, у тым ліку па стварэнню сумеснага індустрыяльнага парку сельскагаспадарчай і камунальнай тэхнікі, магчымасці ўдзелу казахстанскага бізнесу ў мадэрнізацыі вытворчых магутнасцей ААТ "Магілёўхімвалакно", пашырэнню схем экспартнага крэдытавання і лізінгавых паставак у двухбаковым гандлі", - расказалі ў прэс-службе.

Адзначана добрая дынаміка рэалізацыі дамоўленасцей.

29 студзеня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.01.2013
Тематика:Новости, ЕАЭС
Просмотров:1427
 
Ключевые слова:
Беларусь-Казахстан Товароборот Единое экономическое пространство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме