https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Швецыя прыняла рашэнне аб дэпартацыі беларускай журналісткі Вольгі Класкоўскай


Улады Швецыі адмовілі беларускай журналістцы Вользе Класкоўскай у атрыманні права на жыхарства і прынялі рашэнне аб яе дэпартацыі без магчымасці абскарджання.
Інфармацыю пра гэта распаўсюдзіла кіраўнік інтэрнэт-сайта Беларускага дома ў Празе Наталля Маковік.

Класкоўская павінна пакінуць тэрыторыю Швецыі разам з 11-гадовай дачкой. "Сітуацыя ўскладняецца тым, што шасцімесячны сын Вольгі — грамадзянін Швецыі — павінен застацца ў Стакгольме", — паведамляе Маковік.

Класкоўская не мае права на палітычны прыстанак: раней яна ўжо атрымлівала статус палітбежанца, аднак у 2011 годзе падчас суда над братам Аляксандрам — былым міліцыянерам, фігурантам крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года — "адмовілася ад міжнароднай абароны і вярнулася ў Мінск падтрымаць Аляксандра і яго сям`ю". 5 мая 2011 года журналістка была затрымана ў кватэры брата на пр. Ракасоўскага ў Мінску, дастаўлена ў Ленінскае РУУС і збіта.

Праз нейкі час Класкоўская вярнулася ў Еўропу, пазнаёмілася са шведам, сваім будучым мужам, і нарадзіла сына Адэма. "Я ў шоку, у дэпрэсіі. Я не магу сабе ўявіць жыццё без сына. Мне страшна, што зараз прыйдуць чыноўнікі і выкінуць нас з Міраславай з краіны і мы ўжо ніколі не ўбачымся. Я малюся, каб гэта быў проста жудасны сон", — заявіла Вольга Класкоўская.

Беларускі дом у Празе і рух салідарнасці "Разам" звярнуліся да кіраўніцтва Швецыі з просьбай адмяніць рашэнне аб дэпартацыі.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 21 студзеня 2013
 
Дата публикации:21.01.2013
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:1512
 
Ключевые слова:
Беларусь-Швеция Депортация Беспорядки Ольга Класковская Политическое убежище
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме