https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Азаранка 27 тыдняў запар узначальвае рэйтынг ВТА


У першым у 2013 годзе рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі прадстаўніца Беларусі Вікторыя Азаранка захавала лідарства. На яе рахунку 10.595 ачкоў.
Другую пазіцыю займае Марыя Шарапава (Расія) — 10.045, трэцюю — Серэна Уільямс (ЗША) — 9.750. У пяцёрку мацнейшых уваходзяць таксама полька Агнешка Радваньска (7.505) і немка Ангеліка Кербер (5.550).

На мінулым тыдні Азаранка выступіла на турніры ў Брысбене (Аўстралія) з прызавым фондам 1 млн. долараў ЗША. У 1/8 фіналу яна выйграла ў немкі Забіне Лісіцкі (37) — 6:3, 6:3, у чвэрцьфінале — у Ксеніі Пярвак з Казахстана (103) — 6:1, 6:0, а ў паўфінале з-за інфекцыі не змагла выйсці на корт супраць Серэны Уільямс.

Азаранка з`яўляецца лепшай 27 тыдняў запар (з 9 ліпеня 2012 года). Усяго на яе рахунку 46 тыдняў на чале рэйтынгу ВТА.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 7 студзеня 2013
 
Дата публикации:07.01.2013
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:1812
 
Ключевые слова:
Виктория Азаренко Теннис Рейтинг Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме