https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На тэрыторыі КНР праводзіцца сумесная беларуска-кітайская антытэрарыстычная трэніроўка "Імклівы арол — 2012"


Аб гэтым паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.
26—27 лістапада на тэрыторыі КНР праводзіцца сумесная беларуска-кітайская антытэрарыстычная трэніроўка "Імклівы арол — 2012", у ходзе якой адпрацоўваюцца пытанні сумесных антытэрарыстычных дзеянняў у прыгранічным раёне.

Ад Узброеных сіл Беларусі ў трэніроўцы ўдзельнічаюць прадстаўнікі сіл спецыяльных аперацый.

Вучэнні плануецца правесці ў некалькі этапаў. На падрыхтоўчым этапе пройдуць заняткі па агнявой падрыхтоўцы. Беларускія ваеннаслужачыя вывучаць кітайскую стралковую зброю, яе падрыхтоўку да прымянення і правілы стральбы. Таксама ў ходзе гэтага этапу пройдуць мерапрыемствы па горнай, паветрана-дэсантнай падрыхтоўцы і беспарашутным дэсантаванні.

На першым этапе будзе адпрацавана пытанне падрыхтоўкі да сумеснага прымянення падраздзяленняў.

У ходзе другога этапу будуць адпрацаваны элементы вырушэння ў раён выканання пастаўленых задач, пошук і разведка, дэсантаванне парашутным і беспарашутным спосабамі, наземны штурм, вызваленне заложнікаў, пераслед і знішчэнне тэрарыстаў, якія вырваліся.

У перыяд правядзення сумеснай трэніроўкі прадугледжваецца пачарговае кіраванне практычнымі дзеяннямі падраздзяленняў беларускімі і кітайскімі камандзірамі.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 26 лістапада 2012
 
Дата публикации:26.11.2012
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:1593
 
Ключевые слова:
Беларусь-Китай Военные учения Терроризм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме