https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Арганізацыю дадатковых парковачных месц неабходна прадугледзець у 2013 годзе ў мінскіх дварах


Такое даручэнне адказным службам даў 19 лістапада на пазачарговым пасяджэнні гарадской камісіі па забеспячэнню бяспекі дарожнага руху старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька.
"Трэба звярнуць сур`ёзную ўвагу на стан дваровых тэрыторый у раёнах і стварыць дадаткова па 1 тыс. парковачных месц. Асабліва важна, каб стаянкі з`явіліся каля дзіцячых дашкольных устаноў, школ. Таксама кожны раён павінен сфарміраваць прапановы па паркінгах", - адзначыў Мікалай Ладуцька.

Ён дадаў, што адна з задач улады - сфарміраваць умовы для павышэння зацікаўленасці інвестараў, грамадзян у фінансаванні такіх мерапрыемстваў. Акрамя таго, прапановы па дадатковых парковачных месцах трэба ўключаць у праекты па будаўніцтву і рэканструкцыі ўстаноў адукацыі.

Як паведаміў сёння на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме генеральны дырэктар УП "Гаражы, аўтастаянкі, паркоўкі" Аляксандр Канаш, у бягучым годзе ў горадзе пабудавана каля 1,3 тыс. парковачных месц (восем аўтастаянак). Яшчэ тры буйныя аўтастаянкі будуць здадзены ў эксплуатацыю да канца года.

19 лістапада 2012, Мінск
Надзея Радзівон - БЕЛТА
 
Дата публикации:19.11.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2240
 
Ключевые слова:
Парковка Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме