Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што заходнія палітыкі сталі перажываць з-за нібыта нейкіх планаў падраздзяленняў ПВК «Вагнер», якія знаходзяцца ў Беларусі, заняць Сувалкскі калідор (сухапутны калідор уздоўж межаў Польшчы і Літвы, які мог бы злучыць тэрыторыю Беларусі з Калінінградскай вобласцю Расіі.).
«Слухайце, Сувалкскі калідор не ў Беларусі. Мы не перамяшчаемся па гэтым калідоры, ні да калідора. Нам ён тысячу гадоў не патрэбны. Галоўнае, каб было спакойна», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Разам з тым Прэзідэнт адзначыў, што па сваёй тэрыторыі Беларусь будзе перамяшчаць свае воінскія падраздзяленні так, як палічыць патрэбным. «Мы па плане выбудоўваем абарону, зыходзячы з вопыту нават гэтых вагнераўцаў», — дадаў ён.
«Я пажартаваў, што „вагнераўцы“ паміж сабой шушукаюцца: на экскурсію ў Жэшаў сходзім. Чаму? Таму што тэхніка і ўзбраенні ішлі з Жэшува туды, дзе пад Арцёмаўскім (Бахмутам) ваявалі гэтыя „вагнераўцы“. Там загінулі тысячы іх рабят. І яны гэта ім не даруюць. Хай яшчэ скажуць (польскія ўлады.) беларусам і мне дзякуй за тое, што мы запрасілі да сябе гэтых байцоў. А гэта ні адна тысяча. Я нават не хачу называць. Усяго сёння ў іх пад кантролем больш за 30 тысяч чалавек. Гэта рабяты, зараджаныя на вайну, пакрыўджаныя. Шмат скалечаных, загінуўшых. Яны, што, даруюць? Не даруюць. Таму хай моляцца, што мы трымаем іх, яшчэ неяк забяспечваем. У адваротным выпадку яны без нас бы пратачыліся туды і ўламалі б так гэтаму Жешуву і Варшаве, што мала б не здалося. Таму мяне папракаць не трэба, а хай скажуць дзякуй», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Звязда, 1 жніўня 2023