https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Віцебскай вобласці ёсць вялікі патэнцыял у развіцці жывёлагадоўчай галіны


Аб гэтым сказаў Ігар Брыло, які сёння назначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці.
"Пастаўлены амбіцыйныя задачы Прэзідэнтам краіны, і перш за ўсё гэта работа з кадравым патэнцыялам, з тымі людзьмі, якія знаходзяцца ў рэзерве кіраўніка дзяржавы, - сказаў Ігар Брыло. - Трэба звярнуць увагу на работу раённых і гарадскіх выканаўчых камітэтаў".

"Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на сельскагаспадарчую тэматыку і ў першую чаргу на захаванне тэхналогій у жывёлагадоўлі і раслінаводстве. Таму актыўна зоймемся тэхналагічнымі пытаннямі і пастараемся ў сціслы перыяд часу падцягнуць Віцебскую вобласць, каб больш выраблялася малака, мяса, запоўніць вытворчыя магутнасці мяса-малочных прадпрыемстваў, - расказаў памочнік Прэзідэнта. - У нас дастаткова вялікі рэзерв у Віцебскай вобласці".

Ён параўнаў сітуацыю з загрузкай магутнасцей мяса- і малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў у Брэсце і Гродне, дзе вытворцы падціскаюць перапрацоўшчыкаў. У Віцебскай вобласці вельмі вялікі рэзерв вытворчасці ў жывёлагадоўчай прадукцыі.

"Таму максімальная ўвага будзе ўдзелена жывёлагадоўчай галіне, - заўважыў Ігар Брыло. - Калі 5-7 адсоткаў штогод будзем дадаваць, то, думаю, на працягу трох-чатырох гадоў мы можам даволі нядрэнна нарасціць вытворчасць мяса і малака".

Адказваючы на пытанне, з якім настроем едзе працаваць, Ігар Брыло падкрэсліў: "Настрой баявы. Рэгіён ведаю не па чутках. На працягу 10 гадоў работы ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання часта ўдавалася бываць у Віцебскай вобласці. Вобласць добрая, людзі добрыя".

28 ліпеня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.07.2023
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:139
 
Ключевые слова:
Віцебск Продовольственная безопасность Масо-молочная промышленность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме