У адпаведнасці з законам, Беларусь у рамках працэсу атрымання статусу дзяржавы-члена ШАС далучаецца да 22 міжнародных дагавораў. У іх ліку — Хартыя ШАС, Шанхайская Канвенцыя аб барацьбе з тэрарызмам, сепаратызмам і экстрэмізмам, пагадненне аб Рэгіянальнай антытэрарыстычнай структуры, Канвенцыя аб прывілеях і імунітэтах ШАС, пагадненні аб супрацоўніцтве ў барацьбе з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў, аб супрацоўніцтве ў галіне выяўлення і перакрыцця каналаў пранікнення асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай, сепаратысцкай і экстрэмісцкай дзейнасці.
У пакет дакументаў увайшлі таксама пагадненні аб парадку арганізацыі і правядзення сумесных антытэрарыстычных мерапрыемстваў і вучэнняў, аб правядзенні сумесных ваенных вучэнняў, аб супрацоўніцтве ў галіне забеспячэння міжнароднай інфармацыйнай бяспекі, аб узаемадзеянні пры аказанні дапамогі ў ліквідацыі надзвычайных сітуацый, а таксама Канвенцыі ШАС супраць тэрарызму, па супрацьдзеянні экстрэмізму, дагавор аб доўгатэрміновым добрасуседстве, дружбе і супрацоўніцтве дзяржаў-членаў ШАС.
Звязда, 13 ліпеня 2023