«План у нас ёсць у 2025 годзе гэту тэму закрыць. Мы павінны вырашыць гэту праблему. Мы ад свету не адстаём. У асноўным мы зробім гэту работу», — сказаў беларускі лідар.
Разам з тым кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што людзям трэба расказваць, як бяспечна карыстацца інтэрнэтам. Паколькі інтэрнэт ва ўмелых руках можа быць фактычна зброяй, якую выкарыстоўваюць у тым ліку для дэструктыўнага ўплыву на грамадства, як у Беларусі ў 2020-м годзе.
«Паглядзіце на сучаснасць. Калі б мы тады не выстаялі, мы як краіна не існавалі б. З намі даўно разабраліся б без вайны. І ўжо пад Смаленскам стаялі б НАТАўскія войскі», — сказаў Прэзідэнт.
«Паглядзіце на сучаснасць. Калі б мы тады не выстаялі, мы як краіна не існавалі б. З намі даўно разабраліся б без вайны. І ўжо пад Смаленскам стаялі б НАТАўскія войскі», — сказаў Прэзідэнт.
«Ад гэтага нікуды не дзецца. Інтэрнэт павінен быць, і мы людзям павінны расказваць, як карыстацца гэтым інтэрнэтам. Таму што вялікая справа, але і памыйніца добрая», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.
Звязда, 10 ліпеня 2023