Спачатку ў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага "з’явіліся крылы", ён "паляцеў", заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з беларускімі і замежным журналістамі.
"…А што зараз? Ён канчаткова зразумеў, што не пераможа ў гэтай вайне. Ён ужо робіць крокі, каб выйсці з гэтага становішча", - сказаў Лукашэнка.
Таксама, на думку прэзідэнта Беларусі, Зяленскі зразумеў і тое, што "контрнаступленне нічым для яго не скончыцца, акрамя гібелі тысяч і тысяч людзей". Менавіта з гэтай прычыны, як лічыць Лукашэнка, украінскі прэзідэнт паступова пачаў прад’яўляць прэтэнзіі да тых, хто штурхаў Украіну да цяперашняга канфлікту.
"У першую чаргу, прэтэнзіі ў выглядзе грошай і новай зброі", - цытуе Лукашэнку агенцтва БелТА.
Лукашэнка прагназуе, што "схватка ва Украіне будзе нарастаць", бо ў гэтай краіны ёсць яшчэ немалыя стратэгічныя рэзервы.
"Да 11 ліпеня (да саміту НАТА) яны павінны нешта прадэманстраваць. Яны паспрабавалі Расію на зуб, наступаючы ў лоб. Не ўдалося. І не ўдасца. Калі яны, ваеннае кіраўніцтва Украіны, кінуць зараз лепшыя падраздзяленні ў бой, яны канчаткова пахаваюць украінскую баяздольнасць", - мяркуе Лукашэнка.
З Украінай можна размаўляць
Украіна не разумее, што пасля контрнаступлення сітуацыя зменіцца, заявіў Аляксандр Лукашэнка.
"Сёння з Украінай можна размаўляць і дасягаць мірных пагадненняў. Я маю на ўвазе Расію. Яна будзе размаўляць. Пасля контрнаступлення сітуацыя зменіцца. І ці захочуць з табой размаўляць? Украіна гэтага не бачыць і не разумее", - цытуе Лукашэнку Telegram-канал "Пул Першага".
На думку Лукашэнкі, "сёння трэба абдумацца".
"Пакуль што на стале пакет перагавораў, цэлы пакет пытанняў, па якіх можна дамовіцца. Заўтра гэта будзе немагчыма", - цытуе прэзідэнта БелТА.
Паводле інфармацыі Лукашэнкі, у Зяленскага сур`ёзны канфлікт з ваенным кіраўніцтвам краіны.
"Трэба зараз спыніцца. Ужо шмат дрэннага зрабілі. Але можа ж быць горш. Таму трэба спыніцца зараз, сесці за стол перагавораў. Без папярэдніх умоў. Усё мы павінны вырашыць за сталом перагавораў", - адзначыў Лукашэнка.