https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Маштабнае сацыялагічнае даследаванне ў сферы дэмаграфіі пройдзе ў Беларусі з 1 ліпеня па 31 кастрычніка


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Гэта даследаванне будзе другім этапам апытання насельніцтва. Першы прайшоў у 2017 годзе, удзел у ім прымалі 10 тыс. рэспандэнтаў з усёй краіны ва ўзросце ад 18 да 69 гадоў. Каля 6 тыс. з іх прымуць удзел і ў другім этапе.

Мэта даследавання - вывучэнне шлюбна-сямейных адносін і сямейных каштоўнасцей, асаблівасцей дэмаграфічных паводзін беларусаў. Даследаванне ўдзеліць увагу пытанням узаемаадносін паміж бацькамі і дзецьмі, мужам і жонкай, аказанню падтрымкі паміж пакаленнямі.

Правядзе яго Цэнтр сацыялагічных і палітычных даследаванняў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У палявых работах прымуць удзел 150 інтэрв`юераў.

Удзельнікам у спецыяльна распрацаванай анкеце на ўмовах ананімнасці прапануюць адказаць на пытанні, якія датычацца асноўных падзей і фактаў іх біяграфіі, а таксама асаблівасцей функцыянавання іх дамашніх гаспадарак. Змест адказаў рэспандэнтаў і асабістая інфармацыя пра іх, атрыманая ў час апытання, раскрывацца не будзе.

Атрыманыя звесткі прааналізуюць вучоныя: сацыёлагі, эканамісты, дэмографы, медыкі. Гэта дазволіць даведацца пра асаблівасці развіцця беларускай сям`і, вызначыць фактары, што ўплываюць на рэпрадуктыўныя паводзіны і сямейныя ўзаемаадносіны, правесці параўнальны аналіз тэндэнцый фарміравання шлюбна-сямейных адносін у Беларусі, краінах СНД і Еўропы, а таксама распрацаваць навукова абгрунтаваныя рэкамендацыі па ўдасканаленні дзяржаўнай сямейнай і дэмаграфічнай палітыкі ў нашай рэспубліцы.

Даследаванне будзе з`яўляцца часткай міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Умацаванне навуковага і адукацыйнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь у галіне збору, аналізу і выкарыстання дэмаграфічных даных для дасягнення Мэт устойлівага развіцця", што рэалізуецца пры падтрымцы Урада Расійскай Федэрацыі і Фонду ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА).

Нацыянальным выконваючым агенцтвам праекта з`яўляецца Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

23 чэрвеня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.06.2023
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:173
 
Ключевые слова:
Исследования Соцопрос Демография
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме