У адпаведнасці з рашэннем кіраўніка дзяржавы экіпаж на паветраным судне прыбыў у Турцыю, дзе будзе аказваць садзейнічанне ў ліквідацыі пажараў у экасістэмах. Дасведчаныя беларускія авіятары будуць несці дзяжурства ў раёне горада Анталлі.
Раней для аказання дапамогі турэцкаму боку быў накіраваны верталёт Мі-8.
У МНС таксама адзначылі, што супрацоўніцтва Беларусі і Турцыі ў галіне папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый ажыццяўляецца доўгія гады. Летась пры ліквідацыі пажараў у Турцыі Беларускія авіятары здзейснілі 265 вылетаў, а агульны налёт склаў 461 гадзіну.
Звязда, 20 чэрвеня 2023