https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Казахстане панядзелак абвясцілі днём жалобы пасля гібелі леснікоў пры тушэнні пажару


Пасля гібелі леснікоў пры тушэнні буйнога прыроднага пажару ў Казахстане панядзелак абвясцілі днём агульнанацыянальнай жалобы. Такое рашэнне прыняў Прэзідэнт краіны Касым-Жамарт Такаеў.
Такаеў прыбыў у рэгіён у нядзелю. Ён выказаў спачуванні родным і блізкім загінулых, назваўшы тое, што адбылося вялікай трагедыяй для ўсяго народа Казахстана.

Таксама ён даручыў ураду аказаць сем’ям падтрымку і паабяцаў прыцягнуць да адказнасці вінаватых у трагедыі.

Буйны прыродны пажар пачаўся ў Абайскай вобласці ў чацвер пасля ўдараў маланак. Пры яго тушэнні загінулі 14 работнікаў прыроднага запаведніка, удакладняе агенцтва. Плошча ўзгарання склала больш за 60 тыс. га. Да тушэння прыцягнулі каля 1,5 тыс. чалавек, 300 адзінак тэхнікі і 11 верталётаў.

Звязда, 11 чэрвеня 2023
 
Дата публикации:11.06.2023
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:170
 
Ключевые слова:
Восточно-Казахстанская область Пожары День траура
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме