https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Цяпер у Беларусі поўная стабільнасць, і ніякія польскія генералы яе не расхістаюць


Такім меркаваннем у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА падзяліўся палітолаг Юрый Васкрасенскі.
Юрый Васкрасенскі пракаментаваў выказванне былога намесніка міністра нацыянальнай абароны Польшчы генерала Вальдэмара Скшыпчака, што ў Беларусі павінна адбыцца нейкае паўстанне і Польшчы трэба рыхтавацца да таго, каб падтрымаць баявыя дзеянні.

"У Польшчы ўсё яшчэ тлее надзея на нейкую ўнутраную дэстабілізацыю абстаноўкі ў Беларусі. Таму што па ваенных патэнцыялах у Беларусі і Польшчы цяпер парытэт (пасля размяшчэння ў Беларусі нестратэгічнай ядзернай зброі.). Цяпер ніякіх правакацыйных заяў чакаць не варта. Прынамсі, ад асоб, якія прымаюць рашэнні ў Польшчы. Нейкіх фрыкаў-генералаў я пад увагу не бяру", - сказаў Юрый Васкрасенскі.

Што датычыцца ўнутранай абстаноўкі ў Беларусі, то, на думку палітолага, усё залежыць не ад Польшчы, а ад Беларусі. "Аснова асноў бяспекі любой краіны - макраэканамічная стабільнасць. Калі ў нас па-ранейшаму будзе нізкая квартплата, такія ж нізкія цэны на паліва (а яны зніжаюцца ўжо год), калі ўлада не будзе адарвана ад народа, то ніякія Скшыпчакі і іх заакіянскія апекуны нічога не змогуць зрабіць", - дадаў ён.

Як адзначыў Юрый Васкрасенскі, такія генералы, як Вальдэмар Скшыпчак, у першую чаргу разлічваюць на ўнутраную дэстабілізацыю. "А цяпер у нас абсалютная стабільнасць. Таму задача ўсіх органаў улады і кіраўніцтва, а таксама саміх грамадзян - забяспечыць стабільнасць. У тым ліку ў праяўленні патрыятызму, калі гэта датычыцца грамадзян. Трэба любіць сваю краіну, яе сімвалы, не саромецца гэтага. А калі нехта ў падваротнях, ліфтах і сацыяльных сетках пачынае высмейваць нашу рэчаіснасць, то трэба выразна і хутка даць ім па руках, вобразна кажучы. Тады ніякія Скшыпчакі Беларусь не расхістаюць", - перакананы Юрый Васкрасенскі.

29 мая 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.05.2023
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:169
 
Ключевые слова:
Цветные революции Дестабилизация Польша Ядерное оружие Национальная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме