https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пасольства Зімбабвэ пачынае афіцыйную работу ў Беларусі


Пра гэта міністр замежных спраў Сяргей Алейнік заявіў паводле вынікаў перагавораў з міністрам замежных спраў і міжнароднага гандлю Зімбабвэ Фрэдэрыкам Шавай.
«Відавочна, што дасягнутыя паміж прэзідэнтамі дзвюх краін прарыўныя дамоўленасці дазволяць вывесці наша супрацоўніцтва на якасна новы ўзровень. Адной з такіх дамоўленасцяў было адкрыццё пасольства Рэспублікі Зімбабвэ ў Рэспубліцы Беларусь. Усе фармальнасці завершаныя, і сёння мы можам афіцыйна абвясціць аб пачатку яго працы», — сказаў Сяргей Алейнік.

Сяргей Алейнік распавёў, што падчас перагавораў з Фрэдэрыкам Шавай быў абмеркаваны практычна ўвесь спектр двухбаковых адносін. Бакі абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня, падпісалі па выніках перагавораў сумесную заяву.

«Мы задаволеныя дынамікай развіцця палітычнага дыялогу. У нас выбудаваная выразная і эфектыўная схема ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў і ведамстваў дзвюх краін. Мы падрабязна разгледзелі рэалізацыю дамоўленасцяў у гандлёва-эканамічнай сферы, у прыватнасці, ход выканання кантрактаў на пастаўку ў Зімбабвэ сельскагаспадарчай, пажарнай тэхнікі, будаўніцтва і мадэрнізацыю збожжасховішчаў», — адзначыў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.

Міністры таксама абмеркавалі супрацоўніцтва ў лёгкай прамысловасці, сельскай гаспадарцы, энергетыцы, здабычы карысных выкапняў. У час перагавораў была закранута гуманітарная праблематыка, у прыватнасці, абмен вопытам у сферы аховы здароўя, аховы мацярынства і дзяцінства.

«Для нас важна, што Беларусь будзе працягваць уносіць свой уклад у дасягненне ўрадам Зімбабвэ мэтаў доўгатэрміновай стратэгіі развіцця краіны «Бачанне-2030», — заявіў Сяргей Алейнік.

Звязда, 27 сакавіка 2023
 
Дата публикации:27.03.2023
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:177
 
Ключевые слова:
Африка Зимбабве Посольство Сотрудничество Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме