https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусам і расіянам забароняць падаваць заявы на літоўскае грамадзянства


Балтыйская рэспубліка таксама забараніла грамадзянам Беларусі І РФ набываць нерухомасць у выпадку адсутнасці ў іх пасведчання на права жыхарства.
Літва прыпыніць прыём заяў на атрыманне літоўскага грамадзянства ад расіян і беларусаў, адпаведны законапраект прыняў літоўскі сейм.
За прыняцце дакумента ў першым чытанні прагаласавалі 113 дэпутатаў, дзевяць устрымаліся. Галасоў супраць не было. Мяркуецца, што мера часовая.

Плануецца не прымаць і заявы на пасведчанні на права жыхарства ў Літве ад грамадзян Расіі і Беларусі – прычым як на тэрыторыі рэспублікі, так і ў яе дыпламатычных прадстаўніцтвах у іншых краінах. У апошнім выпадку выключэнне зробяць для тых, у каго ёсць шэнген ці нацыянальная літоўская віза.

Сярод іншых мер – часовая забарона на куплю нерухомасці на тэрыторыі Літвы, за выключэннем выпадкаў, калі ў грамадзян ёсць пасведчанне на права жыхарства ў краіне.

Акрамя таго, дакументам прадугледжана прыпыненне прыёму заяў на атрыманне візы грамадзянамі дзвюх краін у візавых службах Літвы за мяжой – выключэнне складуць выпадкі, калі Міністэрства замежных спраў Літвы выступае пасрэднікам пры падачы заявы на атрыманне візы. Акрамя таго, прыпыняецца прыём заяў на нацвізы праз знешняга пастаўшчыка паслуг за мяжой.

Нагадаем, у верасні 2022 года, прыём заяў на візы ад грамадзян Расіі і Беларусі ў літоўскіх замежустановах быў спынены згодна з пастановай сейма. У снежні стала вядома, што грамадзяне Расіі і Беларусі, якія жадаюць атрымаць літоўскую візу або пасведчанне на права жыхарства, павінны будуць запоўніць спецыяльны апытальнік. Сярод пытанняў – стаўленне да падзей ва Украіне. У МУС падкрэслілі, што прадстаўленая інфармацыя будзе мець вырашальнае значэнне пры прыняцці рашэнняў аб знаходжанні такіх асоб у краіне.

Нядаўна літоўскія СМІ паведамлялі, што колькасць беларусаў, у якіх ёсць нерухомасць у Літве, за год амаль падвоілася. Часцей за ўсё ў мінулым годзе беларускія грамадзяне набывалі нерухомасць у Вільні і Клайпедзе. Усяго было прыкладна 1,5 тыс здзелак. Нярэдка жыллё ў Літве купляюць, каб затым атрымаць пасведчанне на права жыхарства.

У літоўскіх мас-медыя прыводзіцца магчымы агульны кошт аб’ектаў нерухомасці, якімі валодаюць беларускія грамадзяне ў балтыйскай рэспубліцы. Гэта прыкладна 170 млн еўра. Акрамя фізічных асоб, актывы ёсць і ў кампаній з Беларусі. У 2022 годзе ў Літве яны купілі 23 аб’екты. Большая частка – гэта не жыллё, а іншыя віды нерухомасці.

Мінск, 25 сакавіка 2023
Sputnik
 
Дата публикации:25.03.2023
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:323
 
Ключевые слова:
Литва Недвижимость Визовый режим Россия Предпринимательство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме