https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Першыя палёты сёлета прайшлі на дзвюх авіябазах Узброеных сіл Беларусі


Першыя планавыя палёты ў 2011 годзе адбыліся 4 студзеня ў Ваенна-паветраных сілах і войсках супрацьпаветранай абароны Беларусі. Па традыцыі першымі ў неба ўзняліся найбольш спрактыкаваныя пілоты. Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны.
У 2010 годзе падчас палётаў у 61-й авіяцыйнай базе (Баранавічы) Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ВПС і войскаў СПА асноўная ўвага будзе нададзена павышэнню майстэрства лётчыкаў з мэтай якаснага выканння  задач баевога дзяжурства па супрацьпаветранай абароне, праверцы тэхнікі пілатавання лётнага саставу ў цяжкіх метэаўмовах.

У 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базе (Ліда), як і ў 2010 годзе, асноўны ўпор будзе зроблены на падрыхтоўку маладых лётчыкаў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 5 студзеня 2011 
 
Дата публикации:05.01.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2756
 
Ключевые слова:
Армия Беларуси Вооружённые силы Беларуси Авиация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме