https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пастаўка беспілотнікаў для ўзбраення спецыяльных падраздзяленняў органаў унутраных спраў сур`ёзна павысіць іх баявыя магчымасці


Аб гэтым заявіў намеснік міністра ўнутраных спраў - камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў, паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў.
Вучэбны цэнтр унутраных войскаў вайсковай часці 3214 наведалі дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч і міністр абароны Віктар Хрэнін. Яны сустрэліся з кіраўнікамі МУС на чале з міністрам унутраных спраў Іванам Кубраковым. Зусім нядаўна аб`ект маштабна абноўлены і цяпер адпавядае самым высокім стандартам. Тут ёсць усе магчымасці для якаснай падрыхтоўкі сапраўдных прафесіяналаў па розных напрамках.

На ўчастку для стральбы байцы створанага ў канцы мінулага года асобнага атрада спецпрызначэння "Рысь" прадэманстравалі меткасць пры стральбе з розных відаў зброі. Сваё майстэрства таксама ўдасканальвалі кінолагі са службовымі сабакамі. Самай відовішчнай пляцоўкай стаў тактыка-штурмавы комплекс, на некалькіх паверхах якога можна адпрацоўваць розныя сітуацыі. Напрыклад, нейтралізацыю тэрарыстаў або вызваленне заложнікаў.

Прысутныя азнаёміліся з узорамі ўзбраення ўнутраных войскаў. Асаблівая ўвага была ўдзелена выстаўцы беспілотнікаў. Дзяржсакратару Савета бяспекі і міністру абароны расказалі пра мэты, задачы, вопыт і перспектывы прымянення квадракоптараў, а таксама падрыхтоўку спецыялістаў, здольных імі кіраваць. Падрабязна спыніліся і на тэхнічных характарыстыках. Пасля гэтага на практыцы была прадэманстравана работа дронаў.

"У адпаведнасці з загадам міністра ў органах унутраных спраў створаны падраздзяленні спецыяльнага прызначэння беспілотнай лятальнай авіяцыі - у САХР, атрадзе "Рысь", СПБТ "Алмаз", АМАП. Сёння на палігоне мы прадэманстравалі работу дронаў, якія ёсць у нас на ўзбраенні. Гэта БПЛА розных тыпаў - разведвальныя, разведвальна-ўдарныя і дроны-камікадзэ. Выпрабаванні прайшлі паспяхова, атрымалі высокую ацэнку. Пастаноўка такіх апаратаў на ўзбраенне ў падраздзяленні сур`ёзна павысіць нашы баявыя магчымасці", - перакананы Мікалай Карпянкоў.

28 лютага 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.02.2023
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:624
 
Ключевые слова:
Технологии Беспилотник Вооружение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме