https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Гэта выклік для ўсяго заходняга свету". Палітолаг аб візіце Лукашэнкі ў Кітай і сустрэчы з Сі Цзіньпінам


1 сакавіка ў Пекіне адбылася сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў рамках дзяржаўнага візіту беларускага лідара ў Кітай.
Адносіны Расіі і Кітая мацнеюць у тым ліку дзякуючы ўмацаванню беларуска-кітайскіх адносін. Такім меркаваннем у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА падзяліўся расійскі палітолаг Антон Брадзіхін.

Антон Брадзіхін пракаменціраваў нядаўні візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Пекін і сустрэчу беларускага лідара з Сі Цзіньпінам. "Паміж Беларуссю і Кітаем ёсць не толькі ўсепагоднае партнёрства, але і прызнанне Кітаем Аляксандра Рыгоравіча ў якасці Прэзідэнта Беларусі. А гэта выклік для ўсяго заходняга свету, тых краін, якія так не лічаць. І кітайскае кіраўніцтва вынесла візіт беларускага лідара на такі глабальны ўзровень, за якім сочаць ва ўсіх краінах свету. Акрамя таго, у рамках сустрэчы былі дасягнуты новыя вельмі важныя пагадненні, якія выводзяць дамоўленасці паміж краінамі на новы ўзровень. Гэта ўжо было агучана, і хутка гэтыя пагадненні будуць рэалізаваны", - сказаў Антон Брадзіхін.

На думку палітолага, кожны візіт беларускага лідара ў Кітай - гэта добры знак для КНР і Беларусі. "За кожным такім візітам ідуць вялікія праекты. Мы чулі заявы і ад Лукашэнкі, і ад Сі Цзіньпіна, напрыклад, аб развіцці "Аднаго пояса, аднаго шляху". Акрамя таго, Беларусь будзе развіваць адносіны з Кітаем ва ўсіх сферах: палітычнай, эканамічнай, культурнай. І ў Расіі адзначаюць, што дзякуючы ўмацаванню адносін Беларусі і Кітая адносіны Расіі з КНР таксама мацнеюць. Таму візіт беларускага лідара разглядаецца як яшчэ адзін крок па ўмацаванні ўзаемадзеяння паміж Расіяй і Кітаем", - рэзюмаваў палітолаг.

3 сакавіка 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.03.2023
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:492
 
Ключевые слова:
Товарооборот Китай Геополитика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме