https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У сераду ў Літве адбудзецца першы візыт міністра абароны Беларусі Юрыя Жадобіна.


Кіраўнік камітэта ў справе нацыянальнай бясьпекі і абароны Арвідас Анушаўскас адзначыў, што Літве неабходна мець дачыненьні з суседзямі па ўсіх пытаньнях, асабліва тады, калі побач з Літвой праходзяць ваенныя вучэньні “зь вельмі цікавымі сцэнарамі”.
Старшыня парлямэнцкага камітэту ў справе нацыянальнай бясьпекі і абароны Арвідас Анушаўскас сьцвярджае, што нягледзячы на ўзмацнелыя рознагалосьсі паміж Беларусьсю і Расіяй, Масква і далей застаецца бліжэйшым вайсковым партнэрам Менску.

Камэнтуючы візыт беларускага генэрал-лейтэнанта Юрыя Жадобіна ў Літву, ён падкрэсьліў, што зьмест ваеннага супрацоўніцтва Вільні і Менска не такое, якім магло б быць, калі б у Беларусі было больш дэмакратыі, паведамляе DELFI.

”Я думаю, ня варта пераацэньваць гэтыя рэчы (рознагалосьсі – DELFI). У вайсковай сфэры як было супрацоўніцтва паміж Беларусьсю і Расеяй, так і засталося, ніхто яго не зьмяніў. Абарона Беларусі ўсё ж зьвязана двухбаковымі пагадненьнямі з Расеяй, мы ж зьяўляемся сябрам НАТО”, – сказаў А.Анушаўскас агенцтву BNS.

Усе ж кіраўнік камітэта адзначыў, што Літве неабходна мець дачыненьні з суседзямі па ўсіх пытаньнях, асабліва тады, калі побач з Літвой праходзяць ваенныя вучэньні “зь вельмі цікавымі сцэнарамі”.

”Нам гэта вельмі цікава, важна. Без сумневаў, наўпроставае супрацоўніцтва дапамагае высьветліць актуальныя пытаньні”, – казаў ён і дадаў, што “тут такі згуртаванасьці, як паміж краінамі НАТО, ня будзе”.

Беларусь уваходзіць у Арганізацыю дамовы аб калектыўнай бясьпекі, створанай з ініцыятывы Масквы як адказ на НАТО.

У сераду ў Літве адбудзецца першы візыт міністра абароны Беларусі Юрыя Жадобіна.

Ю.Жадобін і кіраўнік Мінабароны Літвы Раса Юкнявічэне абмяркуюць пытаньні міжнароднай бясьпекі, пытаньні двухбаковага і рэгіянальнага супрацоўніцтва, удзел вайскоўцаў у міжнародных апэрацыях, інструмэнты ўзмацненьня ўзаемнага даверу. Пасьля сустрэчы міністры падпішуць пагадненьне аб супрацоўніцтве ў сфэры абароны

27 кастрычніка 2010
Радыё Свабода
 
Дата публикации:27.10.2010
Тематика:Новости, Дипломатия
Просмотров:6319
 
Ключевые слова:
Литва Оборона Безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме