https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуская АЭС


Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце скептычна ацаніла прапанову Аляксандра Лукашэнкі наконт сумеснага будаўніцтва новай АЭС у Беларусі.
"Пазыцыя прэзыдэнта Літвы заключаецца ў тым, што буйная АЭС ня мае пэрспэктываў", — заявіў агенцтву BNS прэсавы сакратар прэзыдэнта Літвы Лінас Бальсіс.

Ён таксама адзначыў, што пра будаўніцтва АЭС на сустрэчы двух прэзыдэнтаў у Менску "гаварылася толькі з боку Аляксандра Лукашэнкі".

"Прэзыдэнт Літвы прытрымліваецца думкі, што ў гэтым рэгіёне, у сувязі з ростам патрэбы ў электраэнэргіі, маглі б дзейнічаць некалькі драбнейшых электрастанцый, аднак няма патрэбы ў якой-колечы аб`яднанай рэгіянальнай АЭС"
, — сказаў Лінас Бальсіс.

У сераду на сумеснай прэсавай канфэрэнцыі ў Менску па выніках сустрэчы А.Лукашэнкі і Д. Грыбаўскайце прэзыдэнт Беларусі заявіў, што прапанаваў Літве разам заняцца будаўніцтвам атамнай электрастанцыі, і паабяцаў задаволіць патрэбы Літвы ў транзыце электраэнэргіі празь Беларусь пры яе імпарце з Украіны.

Літва не мае намеру абмяркоўваць прапанову Беларусі аб сумесным будаўніцтве атамнай станцыі ў Астраўцы, аб гэтым 21 кастрычніка заявіў прэм`ер-міністар Літвы Андрус Кубілюс. Так ён пракамэнтаваў прапанову Аляксандра Лукашэнкі, зробленую прэзыдэнту Далі Грыбаўскайце.

"Наколькі я зразумеў, прапаноўвалася, каб Літва ўдзельнічала ў будаўніцтве АЭС у Беларусі. Аднак такія прапановы паступалі і да гэтага часу, я так зразумеў, учора гэтую прапанову паўтарылі. Мы неаднаразова казалі беларускаму боку, што не гатовыя абмяркоўваць падобныя прапановы", – сказаў Кубілюс у інтэрвію Žinių radijas.

21 кастрычніка 2010
Радыё Свабода
 
Дата публикации:21.10.2010
Тематика:Новости, Разное
Просмотров:4410
 
Ключевые слова:
Литва
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме