https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Узбекістан развіваюць супрацоўніцтва ў сферы тэхнічнага рэгулявання


Дзяржстандарт Беларусі і агенцтва «Узстандарт» рэалізуюць праграму супрацоўніцтва на 2024-2025 гады. Дакумент уключае больш за два дзясяткі мерапрыемстваў.
Актуальныя пытанні ў гэтай галіне, звязаныя са зніжэннем тэхнічных бар’ераў ва ўзаемным гандлі, плануецца абмеркаваць у рамках сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь Рахматулой Назаравым. Дамоўленасць аб яе правядзенні ў бліжэйшы час дасягнута са старшынёй Дзяржстандарту Аленай Маргуновай у рамках правядзення ўрачыстага прыёму з нагоды 33-й гадавіны з Дня Незалежнасці Рэспублікі Узбекістан, які адбыўся ў Мінску.

У прыёме прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў дзяржкіравання і іншых структур, якія ажыццяўляюць супрацоўніцтва ў розных сферах.

Пагадненні аб узаемадзеянні маюць таксама інстытуты Дзяржстандарту – па стандартызацыі і метралогіі.

Звязда, 8 лістапада 2024
 
Дата публикации:08.11.2024
Тематика:Новости, Экономика
Просмотров:99
 
Ключевые слова:
Узбекистан Госстандарт Техрегламент Метрология Сотрудничство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме